РУС БЕЛ ENG

Кастрычніцкі раён. Летні патруль

11.07.2024

Кастрычніцкі раён. Летні патруль

Ратавальнікі Кастрычніцкага РАНС сумесна з прадстаўнікамі Кастрычніцкай РА АСВОД і ААПП УУС правялі рафілактычны рэйд па набярэжнай ракі Лошыца.

З надыходам гарачага надвор'я ўсё больш і больш адпачывальнікаў праводзяць свой вольны час паблізу вады, бо яна надае распаленым паветры свежасць, а кроны вялізных дрэў хаваюць у сваім цені ад пякучага сонца.
З мэтай прадухілення несанкцыянаванага купання, а таксама распівання спіртных напояў на тэрыторыі парка РАНС, ААПП УУС і АСВОД пастаянна праводзяць прафілактычныя рэйды. Службовыя асобы падрабязна расказваюць адпачывальнікам аб правілах паводзін у парку, нагадваюць аб строгім выкананні патрабаванняў пажарнай бяспекі пры выкарыстанні мангалаў, аб недапушчэнні знаходжання ў вады дзяцей без нагляду бацькоў, а таксама папярэджваюць аб адміністрацыйнай адказнасці за дапушчаныя парушэнні. У завяршэнні прафілактычнай гутаркі нагадалі аб мабільным дадатку "МНС Беларусі: дапамога побач".